Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
атрымліваючы апраўданьне дарам, паводле мілаты Ягонай, адкупленьнем у Ісусе Хрысьце, аднак жа, даведаўшыся, што чалавек апраўдваецца ня дзеямі закона, а толькі вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверавалі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца вераю ў Хрыста, а ня дзеямі закона; бо дзеямі закона не апраўдваецца ніякая плоць. Бог, багаты міласэрнасьцю, зь вялікай сваёй любові, якою палюбіў вас, і нас, мёртвых за злачынствы, ажыватварыў з Хрыстом, — мілатою вы ўратаваныя, і ўваскрэсіў зь Ім і пасадзіў на нябёсах у Хрысьце Ісусе, каб зьявіць у наступных вяках найшчадрэйшае багацьце мілаты Сваёй у даброці да нас у Хрысьце Ісусе. Бо мілатою вы ўратаваныя празь веру, і гэта не ад вас, — Божы дар: не ад дзеяў, каб ніхто не хваліўся. Бо мы — Ягоныя стварэньні, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя дзеі, якія Бог быў назначыў нам выконваць. Бо зьявілася мілата Божая, ратавальная ўсім людзям, Калі ж зьявілася мілата і чалавекалюбства Збаўцы нашага, Бога, Ён выбавіў нас не за дзеі праведнасьці, якія б мы ўчынілі, а з Свайго мілажалю, праз купель адраджэньня і абнаўленьня Сьвятым Духам,
Выбор основного перевода