Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3
Параллельные места
бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне. Ведай жа, што ў апошнія дні настануць часіны цяжкія. Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбныя, ганарыстыя, пыхлівыя, злоязыкія, бацькам непаслухмяныя, няўдзячныя, бязбожныя, няпрыязныя, непамяркоўныя, паклёпнікі, нястрымлівыя, жорсткія, зьнялюбныя да дабра, здраднікі, нахабы, пыхліўцы, прыхільныя больш да раскошы, чым да Бога, з выгляду богабаязныя, а да сілы Божай варожыя. Пазьбягай такіх. Да гэтакіх належаць тыя, якія лісьліва віжуюцца ў дамы і ачмураюць жанчын, што купаюцца ў грахах і ў юрлівасьці песьцяцца, заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да спазнаньня ісьціны. Як Яній і Ямврый супрацівіліся Майсею, так і гэтыя супрацівяцца ісьціне, людзі са зьвіхнёным розумам, невукі ў веры. бо ўсё, што зямное: пажада плоці, пажада вачэй і пыха жыцьцёвая, ня ёсьць ад Айца, а ад сьвету (гэтага). Гэта — наракальнікі, нічым не задаволеныя, што ходзяць у сваіх пажадлівасьцях (бязбожна і беззаконна); вусны іхнія вымаўляюць пыхлівыя словы; і зважаюць на асобы з карысьлівасьці. а другіх страхам ратуйце, вырываючы з вагню, выкрывайце са страхам, пагарджаючы нават вопраткаю, якая апаганена целам.
Выбор основного перевода