Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другое да Фесаланікійцаў
1 2 3
Параллельные места
ад павеву Божага гінуць і ад духу гневу Ягонага чэзнуць. Ідзі ў скалу, і схавайся ў зямлю ад страху Госпада і ад славы велічы Ягонай. Панікнуць гордыя вочы чалавека, і высокае людское прынізіцца; і адзін Гасподзь будзе высокі ў той дзень. Бо ідзе дзень Госпада Саваофа на ўсё ганарыстае і пыхлівае і на ўсё ўзьнесенае, — і яно будзе прыніжана, і на ўсе кедры Ліванскія, высокія і выносныя, і на ўсе дубы Васанскія, і на ўсе высокія горы, і на ўсе пагоркі, якія ўзвышаюцца, і на ўсякую вежу высокую, і на ўсякі моцны мур, і на ўсе караблі Тарсіскія, і на ўсе панадныя акрасы іхнія. І ўпадзе чалавечая веліч, і высокае людское прынізіцца; і адзін Гасподзь будзе высокі ў той дзень. І ідалы зьнікнуць зусім. І ўвойдуць людзі ў расколіны скал і ў прорвы зямлі ад страху Госпада і ад славы велічы Яго, калі Ён паўстане сьцерці зямлю. У той дзень чалавек кіне кратам і кажанам сваіх срэбраных і залатых сваіх ідалаў, якіх зрабіў сабе на пакланеньне ім, каб увайсьці ў цясьніны скал і ў расколіны гор ад страху Госпада і ад славы велічы Яго, калі Ён паўстане сьцерці зямлю. Перастаньце вы спадзявацца на чалавека, чыё дыханьне ў ноздрах у яго: бо што ён значыць? Агнявая рака плыла і праходзіла перад Ім; тысяча тысяч служылі Яму і цьма цьмоў стаялі перад Ім; судзьдзі селі, і разгарнуліся кнігі.
Другое да Фесаланікійцаў
1 2 3
Выбор основного перевода