Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Летапісаў
Параллельные места
Гэтак сама і братоў тваіх, племя Лявіінага, род бацькі твайго, вазьмі сабе: няхай яны будуць пры табе і служаць табе, а ты і сыны твае з табою будзеце пры скініі адкрыцьця; І падзяліў іх Давід на чароды па сынах Левія — Гірсоне, Кааце і Мэрары. Сем гадоў было Ёасу, калі зацараваў, і сорак гадоў валадарыў у Ерусаліме; імя маці яго Цыўя зь Вірсавіі. У дваццаць пяць гадоў зацараваў Амасія і валадарыў у Ерусаліме дваццаць дзевяць гадоў; імя маці ягонай Егаадань зь Ерусаліма. І ўзяў увесь народ Юдэйскі Азію, якому было шаснаццаць гадоў, і паставіў яго царом на месца бацькі ягонага Амасіі. Узначальцы лявітаў: Хашавія, Шэрэвія і Ісус, сын Кадмііла, і браты іхнія, пры іх пастаўленыя дзеля праслаўленьня пры падзякаваньнях, паводле ўстанаўленьня Давіда, чалавека Божага — зьмена за зьменаю. Яны былі ў дні Ёакіма, сына Ісусавага, сына Ёсэдэкавага, і ў дні начальніка вобласьці і кніжніка Эздры, сьвятара.
Выбор основного перевода