Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Летапісаў
Параллельные места
Што такое чалавек, каб быў ён чысты, і каб народжаны жанчынай быў праведны? Вось, Ён і сьвятым Сваім не давярае, і нябёсы нячыстыя ў вачах у Яго: тым болей нячысты і разбэшчаны чалавек, які п'е беззаконьне, як ваду. Хто можа сказаць: «я ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?» таму не на ўсякае сказанае слова зважай, каб не пачуць табе, як твой раб цябе ганіць. бо ўсе мы шмат грэшым; хто ня грэшыць у слове, той чалавек дасканалы, ён можа ацугляць і ўсё цела. Калі кажам, што ня маем грэху, ашукваем самі сябе, і праўды няма ў нас. Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі (нашыя) і ачысьціць нас ад усякай няпраўды. Калі кажам, што мы не зграшылі, дык робім зь Яго падманшчыка, і слова Ягонага няма ў нас.
Выбор основного перевода