Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Летапісаў
Параллельные места
Ад племя сыноў Юдавых і ад племя сыноў Сымонавых далі гарады, якія названы паводле імя: сынам Аарона, з родаў Каатавых, з сыноў Лявіі, далі Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон, на гары Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго; а поле гэтага горада і сёлы яго аддалі ва ўласнасьць Халеву, сыну Ефаніінаму. І вось сынам Аарона сьвятара далі горад сховішча забойцаў, Хэўрон і прадмесьці яго, Ліўну і прадмесьці яе, Іятыр і прадмесьці яго, Эштэмо і прадмесьці яго, Халон і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго, Аін і прадмесьці яго, Юту і прадмесьці яе, Бэт-Шэшэм і прадмесьці яго: дзевяць гарадоў ад двух плямёнаў гэтых; а ад племя Веньямінавага: Гаваон і прадмесьці яго, Геву і прадмесьці яе, Анатот і прадмесьці яго, Алмон і прадмесьці яго: чатыры гарады. Усіх гарадоў сынам Ааронавым, сьвятарам, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх. І ўсталі лявіты: Махат, сын Амасая, і Ёэль, сын Азарыі, з сыноў Каатавых; і з сыноў Мэрарыных; Кіс, сын Аўдыя, і Азарыя, сын Егалелела; і з племя Гірсонавага: Ёах, сын Зімы, і Элдэн, сын Ёаха;
Выбор основного перевода