Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Летапісаў
Параллельные места
І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону: вось статут Пасхі: ніякі іншапляменец не павінен есьці яе; а кожны раб, куплены за срэбра, калі абрэжаш яго, можа есьці яе; пасяленец і найміт не павінен есьці яе. У адным доме трэба есьці яе, ня выносьце мяса прэч з дому і костак яе ня крышэце. Уся грамада Ізраіля павінна ўчыняць яе. А калі паселіцца ў цябе прыхадзень і захоча ўчыніць Пасху Госпаду, дык абрэж у яго ўсіх мужчынскага полу, і тады няхай ён пачне рабіць яе, і будзе як прыродны жыхар зямлі; а ніякі неабрэзаны не павінен есьці яе; адзін закон хай будзе і прыроднаму жыхару і прыхадню, які пасяліўся сярод вас. Аднак некаторыя з племя Асіравага, Манасіінага і Завулонавага зьмірыліся і прыйшлі ў Ерусалім. І весяліўся ўвесь сход зь Юдэі, і сьвятары і лявіты, і ўвесь збор, што прыйшлі ад Ізраіля, і прыхадні, і тыя што прыйшлі зь зямлі Ізраільскай і што жылі ў Юдэі.
Выбор основного перевода