Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Летапісаў
Параллельные места
Пайшлі неяк дрэвы памазаць над сабою цара і сказалі масьліне: царуй над намі. Масьліна сказала ім: няўжо я пакіну тлушч мой, якім ушаноўваюць багоў і людзей, і пайду бадзяцца па дрэвах? І сказалі дрэвы смакоўніцы: ідзі ты, царуй над намі. Смакоўніца сказала ім: ці ж я пакіну саладосьць маю і добры плод і пайду бадзяцца па дрэвах? І сказалі дрэвы вінаграднай лазе: ідзі ты, царуй над намі. Вінаградная лаза сказала ім: ці ж я пакіну сок мой, які весяліць багоў і людзей, і пайду бадзяцца па дрэвах? Нарэшце сказалі ўсе дрэвы цярноўніку: ідзі ты, царуй над намі. Цярноўнік сказаў дрэвам: калі вы сапраўды ставіце мяне царом над сабою, дык ідзеце, пакойцеся ў цяні маім; калі ж не, дык выйдзе агонь зь цярноўніка і папаліць кедры Ліванскія.
Выбор основного перевода