Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Летапісаў
Параллельные места
Усіх іх, выбраных у брамнікі да парогаў, было дзьвесьце дванаццаць. Яны ўнесены ў сьпіс па селішчах сваіх. Іх паставіў Давід і Самуіл-празорлівец за вернасьць іхнюю. І прынесьлі каўчэг Божы, і паставілі яго сярод скініі, якую зладзіў яму Давід, і ўзьнесьлі Богу цэласпаленьні і мірныя ахвяры. Калі Давід закончыў цэласпаленьні і прынашэньне мірных ахвяр, дык дабраславіў народ імем Госпада. І раздаў усім Ізраільцянам, і мужчынам і жанчынам, па адным хлебе і па кавалку мяса і па кубку віна, і паставіў на службу перад каўчэгам Гасподнім некаторых зь лявітаў, каб яны славасловілі, дзякавалі і ўсхвалялі Госпада Бога Ізраілевага: Асафа галоўным, другім пасьля яго Захара, Еела, Шэмірамофа, Ехііла, Мататыю, Эліяфа, і Ванэю, Авэд-Эдома і Еела з псалтырамі і цытрамі, і Асафа для ігры на кімвалах, а Ванэю і Азііла, сьвятароў, каб пастаянна трубілі перад каўчэгам запавета Божага. У гэты дзень Давід першы раз даў псальму для ўсхваленьня Госпада праз Асафа і братоў ягоных: слаўце Госпада, узносьце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя; сьпявайце Яму, барабаньце Яму; раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя; хвалецеся імем Ягоным сьвятым: хай радуецца сэрца тых, што шукаюць Госпада; знайдзеце Госпада і сілы Яго, шукайце няспынна аблічча Яго; спамінайце цуды, якія Ён стварыў, азнакі Яго і суды вуснаў Ягоных, вы, семя Ізраілевае, рабы Ягоныя, сыны Якава, выбранцы Яго` Ён Гасподзь Бог наш, суды Яго па ўсёй зямлі. Памятайце вечна запавет Яго, слова, якое Ён наказаў ў тысячы родаў, тое, што наказваў Абрагаму, і ў чым запрысягаўся Ісаку, і што паставіў Якаву ў закон, і Ізраілю ў запавет вечны, кажучы: табе дам Я зямлю Ханаанскую, у спадчынны надзел вам. Яны былі тады малалікія і мізэрныя, і прыхадні ў ёй,
Выбор основного перевода