Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Летапісаў
Параллельные места
На пятым годзе валадараньня Раваамавага, Сусакім, цар Егіпецкі, выйшаў супроць Ерусаліма і ўзяў скарбы дома Гасподняга і скарбы дома царскага, — усё ўзяў; узяў і ўсе залатыя шчыты, якія зрабіў Саламон. І зрабіў цар Раваам замест іх медныя шчыты і аддаў іх у рукі начальнікам целаахоўцаў, якія ахоўвалі ўваход у дом цара. Калі цар выходзіў у дом Гасподні, целаахоўцы несьлі іх, і потым зноў зносілі іх у палату целаахоўцаў. І зрабіў цар Саламон дзьвесьце вялікіх шчытоў з каванага золата, — па шасьцьсот сікляў каванага золата пайшло на кожны шчыт, і трыста шчытоў меншых з каванага золата, — па трыста сікляў золата пайшло на кожны шчыт; і паставіў іх цар у доме зь Ліванскага дрэва.
Выбор основного перевода