Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Царстваў
Параллельные места
Калі, пры выпраўленьні ў дарогу табара, Аарон і сыны ягоныя накрыюць усю сьвятыню і ўсе рэчы сьвятыні, тады сыны Кааты падыдуць, каб несьці; але не павінны яны дакранацца да сьвятыні, каб не памерці. Гэтыя часткі скініі сходу павінны насіць сыны Каатавыя. але вось, што зрабеце ім, каб яны былі жывыя і не памерлі, калі падыходзяць да Сьвятога Сьвятых: Аарон і сыны Ягоныя няхай прыйдуць і паставяць іх кожнага ў служэньні ягоным і каля ношы ягонае; але самыя яны не павінны падыходзіць, глядзець сьвятыню; калі накрываюць яе, каб не памерці. Калі дайшлі да гумна Хідона, Оза працягнуў руку сваю, каб падтрымаць каўчэг, бо валы нахілілі яго. Тады сказаў Давід: ніхто не павінен насіць каўчэга Божага, акрамя лявітаў, бо іх выбраў Гасподзь на тое, каб насіць каўчэг Божы і служыць яму вавекі.
Другая Царстваў
Выбор основного перевода