Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Царстваў
Параллельные места
Сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне, былі: першынец Амнон, ад Ахінаамы Ізрэеліцянкі; другі — Далуя, ад Авігеі Карміліцянкі, трэці — Авэсалом, сын Маахі дачкі Талмая, цара Гесурскага; чацьвёрты — Аданія, сын Агіты; пяты — Сафатыя, ад Авіталы; шосты — Ітрэам, ад Аглаі, жонкі ягонай, — шэсьць, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне; а валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; а трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме. І сабралася Авігея пасьпешліва і села на асла, і пяць служанак суправаджалі яе; і пайшла яна за пасламі Давідавымі і зрабілася яго жонкаю. І Ахінааму з Ізрэеля ўзяў Давід, і абедзьве яны былі яго жонкі. І было пасьля таго: у Авэсалома, сына Давідавага, была сястра прыгожая, імем Тамар, і пакахаў яе Амнон, сын Давідаў.
Другая Царстваў
Выбор основного перевода