Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Царстваў
Параллельные места
і вось лік мацакоў, якія былі ў Давіда: Есваал, сын Ахамані, галоўны з трыццаці: ён падняў дзіду сваю на трыста чалавек і пабіў іх за адзін раз. Пасьля яго Элеазар, сын Дадо Ахахэяніна, адзін з трох мацакоў: ён быў з Давідам у Фасдаміме, куды Філістымляне сабраліся на вайну. Там частка поля была засеяна ячменем, і народ пабег ад Філістымлянаў; але яны сталі сярод поля, убераглі яго і пабілі Філістымлянаў. І дараваў Гасподзь выратаваньне вялікае! Трое гэтых галоўных з трыццаці правадыроў падняліся на скалу да Давіда, у пячору Адалам, калі табар Філістымлянаў быў разьмешчаны ў даліне Рэфаімавай. Давід тады быў ва ўмацаваным месцы, а ахоўнае войска Філістымлянаў было тады ў Віфляеме. І моцна захацелася піць Давіду, і ён сказаў: хто напоіць мяне вадою з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы? Тады гэтыя трое прабіліся праз табар Філістымскі і зачарпнулі вады з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы, і ўзялі, і прынесьлі Давіду. Але Давід не захацеў піць яе і выліў яе ў славу Госпада, і сказаў: аслані мяне Гасподзь, каб я зрабіў гэта! Ці ж буду я піць кроў мужоў гэтых, якія клалі душы свае? Бо зь небясьпекай свайму жыцьцю яны прынесьлі ваду. І не захацеў піць яе. Вось што зрабілі гэтыя тры мацакі. І Авэса, брат Ёава, быў галоўны з трох: ён забіў дзідай сваёй трыста чалавек, і быў у славе ў тых трох. З трох ён быў самы знакаміты і быў начальнікам; але з тымі трыма не раўняўся. Ванэя, сын Ёдая, мужа адважнага, вялікі па дзеях, з Каўцэпла: ён пабіў двух сыноў Арыіла Маавіцкага; ён жа сышоў і забіў ільва ў рове, у сьнежны час; ён жа забіў Егіпцяніна, чалавека ростам у пяць локцяў: у руцэ ў Егіпцяніна была дзіда, як навой у ткачоў, а ён падышоў да яго з кіем і, вырваўшы дзіду з рукі Егіпцяніна, забіў ягонай жа дзідай: вось, што зрабіў Ванэя, сын Ёдая, і ён быў у славе ў тых трох мацакоў; ён быў больш знакаміты за тых трыццацёх, але з трыма не раўняўся, і Давід паставіў яго бліжэйшым выканаўцам сваіх загадаў. А галоўныя з воінаў: Асаіл, брат Ёава: Элханан, сын Дадо, зь Віфляема; Шама Гарадыцянін; Хэрэц Пэланіцянін; Іра, сын Ікеша, Тэкаіцянін; Эвіезэр Анатацянін; Сіўхай Хушацянін; Ілай Ахахіянін. Магарай Нэтафатыцянін; Хэлэд, сын Вааны, Хэтафацянін; Ітай; сын Рыбая, зь Гівы Веньямінавай: Ванэя Піратанянін: Хурай з Нагалэ-Гааша; Авіел з Аравы; Азмавэт Бахаруміянін; Эліяхба Шаалбанянін. Сыны Гашэма Гізаніцяніна: Ёнатан, сын Шаге, Гарарыцянін; Ахіям, сын Сахара, Гарарыцянін; Эліфал, сын Уры; Хэфэр з Махэры; Ахія Пэланіцянін; Хэцрой Кармэліцянін; Наарай, сын Эзбая; Ёіл, брат Натана; Міўхар, сын Гагрыя; Цэлэк Аманіцянін; Нахарай Бэрацянін, збраяносец Ёава, сына Саруі; Іра Ітрыянін; Гарэб Ерыянін; Урыя Хэтэянін; Адына, сын Шызы, Рувімлянін, узначалец Рувімлянаў, і ў яго, было трыццаць; Ханан, сын Маахі; Ёсафат Мітніянін; Узія Аштэрацянін; Шама Еэл, сыны Хатама Араэраніна; Едэяэл, сын Шымрыя, і Ёха, брат ягоны, Тыціянін; Эліел з Махавіма, і Ерывай і Ёшавія, сыны Элнаама, і Ітма, Маавіцянін; Эліел, Авэд і Ясіел з Мэцаваі. Над першым аддзяленьнем, для першага месяца, начальнічаў Яшавам, сын Заўдыіла; у ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы;
Другая Царстваў
Выбор основного перевода