Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Царстваў
Параллельные места
Цар Ерыхонскі паслаў сказаць Рааве: выдай людзей, якія прыйшлі да цябе, якія ўвайшлі ў твой дом, бо яны прыйшлі выведаць усю зямлю. Але жанчына ўзяла двух людзей тых і схавала іх і сказала: праўда, прыходзілі да мяне людзі, але я іх ня ведала, адкуль яны; калі ж у прысьмерку трэба было зачыняць вароты, тады яны пайшлі; ня ведаю, куды яны пайшлі; ганецеся хутчэй за імі, вы дагоніце іх. І спусьціла Мэлхола Давіда з акна, і ён пайшоў, і ўцёк і ўратаваўся. А Мэлхола ўзяла статую і паклала яе на ложак, а ў галавах у яе паклала казіную скуру, і накрыла вопраткай. І паслаў Саўл слуг, каб узяць Давіда; але Мэлхола сказала: ён хворы. І паслаў Саўл слуг, каб агледзець Давіда, кажучы: прынясеце яго да мяне на пасьцелі, каб забіць яго. І прыйшлі слугі, і вось, на пасьцелі статуя, а ў галавах у яе казіная скура. Тады Саўл сказаў Мэлхоле: дзеля чаго ты так ашукала мяне і адпусьціла ворага майго, каб ён уцёк? І сказала Мэлхола Саўлу: ён сказаў мне: адпусьці мяне, інакш я заб'ю цябе.
Другая Царстваў
Выбор основного перевода