Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: глядзі, Я прызначаю менавіта Вэсэлііла, сына Урыевага, сына Оравага, з племя Юдавага; і Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, розумам, ведамі і ўсялякім умельствам рабіць з золата, срэбра і медзі, І сказаў Гасподзь Майсею: пасьпяшайся сысьці, бо разбэсьціўся народ твой, які ты вывеў зь зямлі Егіпецкай; хутка ўхіліліся яны ад шляху, які Я наказаў ім: зрабілі сабе літае цяля і пакланіліся яму, і прынесьлі яму ахвяры і сказалі: вось бог твой, Ізраіле, які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай! І сказаў Гасподзь Майсею: Я бачыў народ гэты, і вось, народ ён — цьвёрдахрыбетны; дык вось, пакінь Мяне, хай запалымнее гнеў Мой на іх, і зьнішчу іх і выведу шматлікі народ ад цябе. пакуль спраўдзілася слова Ягонае: слова Гасподняе выпрабавала яго.
Выбор основного перевода