Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Толькі ўсё заклятае, што пад закляцьцем аддае чалавек Госпаду са сваёй уласнасьці, — хай чалавека, хай быдла, хай поле свайго валоданьня, — не прадаецца і не выкупаецца: усё заклятае ёсьць вялікая сьвятыня Гасподняя; нішто з праклятага хай ня прыліпне да рукі тваёй, каб утаймаваў Гасподзь лютасьць гневу Свайго і даў табе літасьць і памілаваў цябе, і памножыў цябе, як запрысягаўся бацькам тваім. але вы асьцерагайцеся праклятага, каб і самім не паддацца заклёну, калі возьмеце што-колечы з праклятага, і каб на табар Ізраільскі не навесьці праклёну і ня ўчыніць яму бяды; і ўсё срэбра і золата, і посуд медны і жалезны хай будуць сьвятыняю Госпаду і ўвойдуць у скарбніцу Гасподнюю.
Выбор основного перевода