Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Напталім — вольная касуля, гаварыцьмеш прыгожыя словы. Шостае жэрабя выпала сынам Нэфталімавым, сынам Нэфталіма паводле родаў іхніх; мяжа ішла ад Хэлэфа ад дубровы, што ў Цананіме, да Адамі-Нэкева і Яўнэіла, да Лакума, і канчалася каля Ярдана; адсюль вяртаецца мяжа на захад да Азнот-Тавора і йдзе адтуль да Хукока, і прылягае да Завулона з поўдня, і да Асіра прылягае з захаду, і да Юды каля Ярдана, ад усходу сонца. гарады ўмацаваныя: Цыдым, Цэр, Хамат, Ракат і Хінэрэт, Адама, Рама і Асор, Кедэс, Эдрэя і Эн-Гацор, Ірэон, Мігдал-Эл, Харэм, Бэт-Анат і Вэтсаміс: дзевятнаццаць гарадоў зь іх сёламі. Вось надзел племю сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.
Выбор основного перевода