Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Калі вы пераступіце запавет Госпада Бога вашага, які Ён пастанавіў вам, і пойдзеце і будзеце служыць іншым багам і пакланяцца ім, дык загарыцца нам вас гнеў Гасподні, і хутка зьгінеце з гэтай добрай зямлі, якую даў вам Гасподзь. Сыны твае зьнемаглі, ляжаць па закутках усіх вуліц, як сарна ў цянётах, поўныя гневу Госпада, грозьбы Бога твайго. Бо вось, прыйдзе Гасподзь у агні і калясьніцы Яго — як віхура, каб выліць гнеў Свой зь лютасьцю і дараваньне Сваё з палаючым агнём. калі вы не паслухаецеся, і калі ня прымеце да сэрца, каб узносіць славу імю Майму, кажа Гасподзь Саваоф, дык я пашлю на вас праклён і пракляну вашыя дабраславеньні, і ўжо праклінаю, бо вы ня хочаце прыкласьці да гэтага сэрца.
Выбор основного перевода