Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
і радуйцеся прад Госпадам, Богам вашым, вы і сыны вашыя і дочкі вашыя, і рабы вашыя і рабыні вашыя, і лявіт, які сярод селішчаў вашых, бо няма яму долі і дзялянкі з вамі. а еж гэта прад Госпадам, Богам тваім, на тым месцы, якое выбера Гасподзь, Бог твой, — ты і сын твой і дачка твая, і раб твой і рабыня твая, і лявіт, які ў селішчах тваіх, і радуйся прад Госпадам, Богам тваім, за ўсё, што робіцца рукамі тваімі. і еж прад Госпадам, Богам тваім, на тым месцы, якое выбера Ён, каб быць імю Ягонаму там; прынось дзесяціну хлеба твайго і алею твайго, каб ты навучыўся баяцца Госпада, Бога твайго, ва ўсе дні. і купляй на срэбра гэта ўсё, што заўгодзіцца душы тваёй; і еж там прад Госпадам, Богам тваім, і радуйся ты і сямэя твая. прад Госпадам, Богам тваім, штогоду рабі гэта ты і сямэя твая, на месцы, якое выбера Гасподзь;
Выбор основного перевода