Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4
Параллельные места
Нямоглага ў веры прымайце бяз спрэчкі пра погляды ягоныя. Бо адзін ўпэўнены, што можна есьці ўсё, а нямоглы есьць гародніну. Хто есьць, не прыніжай таго, хто ня есьць; і хто ня есьць, не асуджай таго, хто есьць: бо Бог прыняў яго. Хто ты, што асуджаеш чужога раба? Перад сваім гаспадаром стаіць ён ці падае; і будзе пастаўлены, бо моцны Бог, каб паставіць яго. Адзін адрозьнівае дзень ад дня, а другі мяркуе пра ўсякі дзень аднолькава. Кожны хай будзе цьвёрды ў сваім перакананьні. Хто лічыцца з днём, дзеля Госпада лічыцца; і хто ня лічыцца з днём, дзеля Госпада ня лічыцца. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу; і хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць і дзякуе Богу. Бо ніхто з нас ня жыве дзеля сябе і ніхто не памірае дзеля сябе. а ці жывём — дзеля Госпада жывём, ці паміраем — дзеля Госпада паміраем. І таму, ці жывём, ці паміраем, — заўсёды Гасподнія. Бо Хрыстос дзеля таго і памёр і ажыў, каб уладарыць і над мёртвымі і над жывымі. А ты чаго асуджаеш брата твайго? Альбо і ты, чаго прыніжаеш брата твайго? Усе мы паўстанем на суд Хрыстовы. Бо напісана: «жыву Я, кажа Гасподзь: перада Мною схіліцца кожны род, і кожнае племя будзе вызнаваць Бога». Так, кожны з нас за сябе адкажа перад Богам. Вы пільна зважаеце на дні, месяцы, поры і гады. Баюся за вас, ці ня марна я працаваў у вас.
Выбор основного перевода