Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6
Параллельные места
Дык што ж? ці маем мы перавагу? Зусім не; бо мы ўжо даказалі, што як Юдэі, так і Эліны, усе пад грэхам, як напісана: «няма праведнага аніводнага; няма, хто разумеў бы; няма, хто Бога шукаў бы; усе зьбіліся з тропу, нягодныя сталіся ўсе: няма, хто тварыў бы дабро, няма аніводнага». Горла іхняе — дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком; атрута асьпідаў у іх на губах; вусны ў іх поўныя ліхаслоўя і горычы. Ногі ў іх борздыя на праліваньне крыві; разбурэньне і згубнасьць на іхніх дарогах; яны ня ведаюць шляхоў міру. Няма страху Божага перад вачамі ў іх". А мы ведаем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, хто пад законам, так што замыкаюцца ўсякія вусны, і ўвесь сьвет робіцца вінаваты перад Богам,
Выбор основного перевода