Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Параллельные места
І зрабі стол з дрэва сітым, даўжынёю ў два локці, шырынёю ў локаць, а вышынёю ў паўтара локця, і абкладзі яго золатам чыстым, і зрабі вакол яго залаты вянок; і зрабі вакол яго сьценкі ў далоню і каля сьценак яго зрабі залаты вянок вакол; і зрабі для яго чатыры колцы залатыя і ўмацуй колцы на чатырох вуглах каля чатырох ножак яго; пры сьценках павінны быць колцы, каб укладваць жэрдкі, каб насіць на іх стол; а жэрдкі зрабі з дрэва сітым і абкладзі іх золатам, і будуць насіць на іх гэты стол; зрабі таксама для яго місы, кадзільніцы, чары і кубкі, каб паліваць зь іх: з золата чыстага зрабі іх; і кладзі на стол хлябы ахвярныя прад абліччам Маім увесь час. І зрабі сьвяцільню з золата чыстага; чаканная павінна быць гэтая сьвяцільня; сьцябло яе, галіны яе, чарачкі яе, яблыкі яе і кветкі яе павінны выходзіць зь яе; шэсьць галін павінны выходзіць з бакоў яе: тры галіны сьвяцільні з аднаго боку яе і тры галіны зь сьвяцільні з другога боку яе; тры чарачкі накшталт міндальнай кветкі, зь яблыкам і кветкамі, павінны быць на адной галіне, і тры чарачкі накшталт міндальнай кветкі, на другой галінцы, зь яблыкамі і кветкамі: так на ўсіх шасьці галінах, якія выходзяць са сьвяцільні; а на сьцяблах сьвяцільні павінны быць чатыры чарачкі накшталт міндальнай кветкі зь яблыкамі і кветкамі; у шасьці галін, што выходзяць са сьцябла сьвяцільні, яблык пад дзьвюма галінамі яе, і яблык пад другімі дзьвюма галінамі, і яблык пад трэцімі дзьвюма галінамі яе; яблыкі і галіны іх зь яе павінны выходзіць: уся павінна быць чаканная, цэльная, з чыстага золата. і зрабі да яе сем лампад, і пастаў на яе лампады яе, каб сьвяцілі на відавы бок яе; і абцугі да яе і латкі да яе з чыстага золата; з таланту золата чыстага хай зробяць яе з усімі гэтымі прычындаламі. Глядзі, зрабі іх паводле таго ўзору, які паказаны табе на гары. А скінію зрабі зь дзесяці заслонаў з суканага вісону, і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, і херувімаў зрабі на іх майстэрскаю працаю; даўжыня кожнай заслоны дваццаць восем локцяў, а шырыня кожнага заслоны чатыры локці: мера адна ўсім заслонам. Пяць заслонаў няхай будуць злучаны адна з адной, і іншыя пяць заслонаў злучаны адно з адным. Зрабі петлі блакітнага колеру на краі першай заслоны ў канцы, які злучае абедзьве палавіны; так зрабі і на краі апошняй заслоны, якая злучае абедзьве палавіны; пяцьдзясят петляў зрабі ў адной заслоны і пяцьдзясят петляў зрабі на краі заслоны, якая злучаецца зь іншымі; петлі павінны адпавядаць адна адной; і зрабі пяцьдзясят гачыкаў залатых і гачыкамі злучы заслону адну з адной, і будзе скінія адно цэлае. І зрабі заслоны з казінае воўны, каб пакрываць скінію; адзінаццаць пакрывалаў зрабі такіх; даўжыня адной заслоны трыццаць локцяў, а шырыня чатыры локці; гэта адна заслона; у адзінаццаці заслонах адна мера. і злучы пяць заслонаў асобна і шэсьць заслонаў асобна; і шостую заслону зрабі падвойную зь відавога боку скініі. Зрабі пяцьдзясят петляў на краі крайняй заслоны, каб злучаць яе зь іншай, і пяцьдзясят петляў на краі другой заслоны, каб злучаць зь ім; зрабі пяцьдзясят гачыкаў медных, і ўкладзі гачыкі ў петлі, і злучы заслону, каб яна складала адну. А лішак, які застаецца ад заслонаў скініі, — палавіна лішняй заслоны хай будзе зьвешана на тыльным баку скініі; а лішак ад заслоны скініі, на локаць з аднаго і на локаць з другога боку, хай будзе зьвешаны з бакоў скініі з таго і з другога боку, для пакрываньня яе. І зрабі века для пакрываньня са скур барановых чырвоных і яшчэ заслону верхнюю са скур сініх. І зрабі брусы для скініі з дрэва сітым, каб яны стаялі: даўжынёю ў дзесяць локцяў брус, і паўтара локця кожнаму брусу шырыня; у кожным брусе па дзьве восьці, адну насупраць другое: так зрабі на ўсіх брусах скініі. Так зрабі брусы ў скінію: дваццаць брусоў на паўднёвы бок на поўдзень, і пад дваццаць брусоў зрабі сорак срэбраных падножжаў: два падножжы пад адзін брус на дзьве восьці яго, і два падножжы пад другі брус на дзьве восьці яго; і дваццаць брусоў на другі бок на поўнач, і на іх сорак падножжаў срэбраных: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус; а на тыльным баку скініі на захад зрабі шэсьць брусоў і два брусы зрабі на вуглы скініі на заходні бок; яны павінны быць злучаны ўнізе і злучаны ўгары да аднаго колца: так мае быць зь імі абодвума: на абодва вуглы хай яны будуць; і так будзе восем брусоў, для іх срэбраных падножжаў шаснаццаць: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус. І зрабі жэрдзі з дрэва сітым, пяць жэрдак для брусоў аднаго боку скініі, і пяць жэрдак для брусоў другога боку скініі, і пяць жэрдак для брусоў тыльнага боку за скініяй, на захад; а ўнутраная жэрдка будзе праходзіць па сярэдзіне брусоў ад аднаго канца да другога: а брусы абкладзі золатам, і колцы, для ўкладваньня жэрдак, зрабі з золата, і жэрдкі абкладзі золатам. І пастаў скінію паводле ўзору, які паказаў табе на гары. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: у першы месяц, у першы дзень месяца пастаў скінію сходу, і пастаў у ёй каўчэг адкрыцьця, і захіні каўчэг заслонаю; і ўнясі стол і пастаў на ім усе рэчы яго, і ўнясі сьвяцільню і пастаў на ёй лампады яе;
Выбор основного перевода