Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Параллельные места
Ты даў яму, чаго хацела сэрца ягонае, і просьбы вуснаў ягоных не адкінуў. Бо сустрэў Ты яго дабраславеньнямі даброці, на галаву яму ўсклаў вянок з чыстага золата. Ён прасіў у Цябе жыцьця; Ты даў яму даўгалецьце на векі вечныя. Вялікая слава ягоная ў ратаваньні Тваім; Ты ўсклаў на яго гонар і веліч. Ты ўсклаў на яго дабраславеньне навечна, разьвесяліў яго радасьцю аблічча Твайго, бо цар спадзяецца на Госпада, і з даброці Ўсявышняга не пахісьнецца. Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе Тваіх ненавісьнікаў. У час гневу Твайго Ты зробіш іх, як печ вогненную;у гневе Сваім Гасподзь іх пагубіць, і паглыне іх вагонь. Ты вынішчыш плод іхні — спасярод сыноў чалавечых, бо яны ўчынілі зло супроць Цябе, змовы склалі, але ня здолелі нічога, Ты іх паставіш пад стрэлы, з лукаў Тваіх пацэліш у твар ім. Узьнясіся, Госпадзе, у сіле Тваёй: мы будзем апяваць і славіць Тваю магутнасьць. І адышоўшы крыху, упаў на аблічча Сваё, маліўся і казаў: Войча Мой! калі магчыма, хай абміне Мяне чара гэтая: але не як Я хачу, а як Ты. І прыходзіць да вучняў і застае, што яны сьпяць, і кажа Пятру: ці так не змаглі вы адну гадзіну чуваць са Мною? чувайце і малецеся, каб не паддацца спакусе: дух бадзёры, а плоць нядужая. Яшчэ, адышоўшы другі раз, маліўся, кажучы: Войча Мой! калі ня можа чара гэтая абмінуць Мяне, каб Мне ня піць яе, хай будзе воля Твая. І прыйшоўшы, застаў, што зноў яны сьпяць, бо ў іх вочы ацяжэлі. І пакінуўшы іх, адышоў зноў і памаліўся трэйці раз, тое самае слова сказаўшы. Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: вы ўсе яшчэ сьпіце і спачываеце; вось, наблізілася гадзіна, і Сын Чалавечы аддаецца ў рукі грэшнікаў; устаньце, хадзем: вось наблізіўся той, хто прадае Мяне. Прыйшлі ў селішча, якое называлася Гефсіманія: і Ён сказаў вучням Сваім: пасядзеце тут, пакуль Я памалюся. І ўзяў з Сабою Пятра, Якава і Яна; і пачаў смуткаваць і журыцца. І сказаў ім: душа Мая смуткуе да сьмерці; пабудзьце тут, і чувайце. І, адышоўшы крыху, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі можна, мінула Яго гадзіна гэтая; і казаў: Авва Войча! усё магчыма Табе; пранясі чару гэтую міма Мяне; але не чаго Я хачу, а чаго Ты. Вяртаецца і знаходзіць, што яны сьпяць; кажа Пятру: Сымоне! ты сьпіш? ня мог ты чуваць аднае гадзіны? чувайце і малецеся, каб не паддацца спакусе: дух бадзёры, а плоць нядужая. І зноў адышоўшы маліўся, сказаўшы тое самае слова. І вярнуўшыся, зноў знайшоў, што яны сьпяць: бо ў іх вочы ацяжэлі; і яны ня ведалі, што яму адказаць. І прыходзіць трэйці раз і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіце і спачываеце? годзе; настала гадзіна; вось, аддаецца Сын Чалавечы ў рукі грэшнікам; устаньце, хадзем: вось наблізіўся той, хто выдае Мяне. І выйшаўшы пайшоў як звычайна на гару Аліўную; за Ім сьледам пайшлі і вучні Ягоныя. А прыйшоўшы на месца, сказаў ім: малецеся, каб ня ўпасьці ў спакусу. І Сам адышоў ад іх — як кінуць каменем, і, схіліўшы калені, маліўся, кажучы: Войча! о, калі б Ты дабраволіў пранесьці чару гэтую міма Мяне! зрэшты, не Мая воля, а Твая хай будзе. І зьявіўся Яму анёл зь нябёсаў і мацаваў Яго. І ў змаганьні ўнутраным руплівей маліўся; і быў пот Ягоны, як кроплі крыві, што падалі на зямлю. Устаўшы з малітвы, Ён прыйшоў да вучняў, і застаў іх у сьне ад смутку, і сказаў ім: што вы сьпіце? устаньце і малецеся, каб ня ўпасьці ў спакусу. Душа Мая цяпер узрушылася; і што Мне сказаць? Войча! збаў Мяне ад гадзіны гэтай! але на гэтую гадзіну Я і прыйшоў;
Выбор основного перевода