Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Да Габрэяў
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Параллельные места
Крыніца твая хай дабраславёная будзе; і радуйся з жанчынай тваёй маладосьці, любаснаю касуляю і прыгожаю сарнаю; грудзі яе хай упояць цябе ў кожны час; каханьнем яе цешся заўсёды. І навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцаю і абдымаць грудзі чужое? Бо перад вачыма Госпада ўсе шляхі чалавека, і Ён прастуе ўсе сьцежкі яго. Беззаконнага ловяць уласныя беззаконьні яго, і путамі грэху свайго ён павязаны. Ён памірацьме без настаўленьня і ў вялікай сваёй неразумнасьці наблукаецца. Хіба ня ведаеце, што няправедныя Царства Божага не спадкуюць? Не ашуквайце саміх сябе: ні блудадзеі, ні балвахвалы, ні пералюбцы, ні ганебцы, ні рукаблуды, ні мужаложцы, Дзеі плоці вядомыя; вось яны: пералюбства, блуд, нечыстата, непатрэбства, нянавісьць, забойствы, п'янства, закалоты і іншае такое; папярэджваю вас, як і раней папярэджваў, што тыя, хто робіць так, Царства Божага не ўспадкуюць.
Да Габрэяў
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Выбор основного перевода