Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Параллельные места
О, калі б узычыў Бог зламаць мяне, працягнуў руку і пабіў мяне! Гэта было б яшчэ радасьцю мне, і я мацаваўся б у маёй бязьлітаснай хваробе, бо я ня зрокся словаў Сьвятога. Якая сіла ў мяне, каб спадзявацца мне? і які канец, каб доўжыць мне жыцьцё маё? Ці цьвёрдасьць камянёў — цьвёрдасьць мая? ці медзь — плоць мая? Ці ёсьць ува мне дапамога мне, і ці ёсьць мне якая апора? спрагненаму павінна быць спагада сябра ягонага, калі толькі ён не адкінуў страху прад Усеўладным. Але браты мае няверныя, як паток, як хуткаплынныя ручаі, якія чорныя ад лёду і ў якіх зьнікае сьнег. Калі робіцца цёпла, яны ападаюць, а ў сьпёку зьнікаюць зь месцаў сваіх. Ухіляюць яны кірунак шляхоў сваіх, заходзяць у пустыню і чэзнуць; глядзяць на іх дарогі Тэмайскія, спадзяюцца на іх шляхі Савэйскія, але застаюцца пасаромленыя ў сваёй надзеі: прыходзяць туды і ад сораму чырванеюць. Так і вы цяпер нішто: убачылі страшнае і спалохаліся. Ці не казаў я: дайце мне, і ад дастатку вашага заплаціце за мяне; праведнасьць Божая празь веру ў Ісуса Хрыста ва ўсіх і на ўсіх вернікаў; бо няма розьніцы, атрымліваючы апраўданьне дарам, паводле мілаты Ягонай, адкупленьнем у Ісусе Хрысьце, яны калісьці непакорлівыя былі Божаму доўгацярпеньню, што іх чакала, у дні Ноя, у часы будаваньня каўчэга, у якім нямногія, гэта значыцца, восем душ, уратаваліся ад вады. і калі не пашкадаваў першага сьвету, а ў васьмі душах захаваў сям'ю Ноя, вястуна праўды, калі навёў патоп на сьвет бязбожных;
Выбор основного перевода