Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Да Габрэяў
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Параллельные места
прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, і ўладаньні Твае — аж па край зямлі! Бо дзіця нарадзілася нам; Сын дадзены нам; уладарства на плячах у Яго, і дадуць імя Яму: Дзівосны, Дарадца, Бог Моцны, Бацька Вечнасьці, Князь Міру. Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае асланіла іх; і вось, голас з воблака мовіў: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў; Яго слухайце. Але вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта спадкаемца; хадзем, заб'ем яго і завалодаем спадчынай ягонай: усё празь Яго пачалося, і безь Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць. У сьвеце было, і сьвет празь Яго пачаў быць, і сьвет Яго не пазнаў; многа мбю казаць і разважыць пра вас; але Той, Хто паслаў Мяне, ёсьць Ісьціна, і што Я чуў ад Яго, тое і кажу сьвету. Я ўжо не называю вас рабамі, бо раб ня ведае, што робіць гаспадар ягоны; а Я назваў вас сябрамі, бо сказаў вам усё, што чуў ад Айца Майго. І ўсе прарокі ад Самуіла і пасьля яго, колькі іх ні вяшчалі, таксама абвясьцілі наперад дні гэтыя. але калі споўніўся час, Бог паслаў Сына Свайго (Адзінароднага), Які нарадзіўся ад жанчыны і хадзіў пад законам, на зьдзяйсьненьне паўнаты часу, каб усё нябеснае і зямное паяднаць у Хрысьце; бо Ён стварыў усё, што на нябёсах і што на зямлі, бачнае і нябачнае: хай тое троны, хай тое дзяржавы, хай тое начальствы, хай тое ўлады, — усё Ім і для Яго створана; Вераю спазнаём, што вякі створаны словам Божым, так што зь нябачнага пайшло бачнае.
Да Габрэяў
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Выбор основного перевода