Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Да Эфэсянаў
1 2 3 4 5 6
Параллельные места
А Таму, Хто можа сьцьвердзіць вас, паводле зьвеставаньня майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, паводле адкрыцьця тайны, пра якую ад вечных часоў маўчалася, таму што мне праз адкрыцьцё абвешчана таямніца, — пра што я і вышэй коратка пісаў, — дык вы, чытаючы, можаце ўведаць маё разуменьне таямніцы Хрыстовай, якая ня была абвешчана ранейшым пакаленьням сыноў чалавечых, як сёньня адкрыта сьвятым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа (Сьвятога), каб і язычнікі былі супольнымі спадчыньнікамі, што складаюць адно цела, і саўдзельнікамі абяцаньня Ягонага ў Хрысьце Ісусе праз зьвеставаньне, і адкрыць усім, што ёсьць зьдзяйсьненьне таямніцы, схаванай ад вечнасьці ў Богу, Які стварыў усё Ісусам Хрыстом, тайну, схаваную ад вякоў і родаў, а сёньня адкрытую сьвятым Ягоным, якім дабараволіў Бог паказаць, якое багацьце славы ў тайне гэтай для язычнікаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы,
Да Эфэсянаў
1 2 3 4 5 6
Выбор основного перевода