Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Да Ціта
1 2 3
Параллельные места
А япіскап павінен быць беззаганны, адной жонкі муж, цьвярозы, цнатлівы, богабаязны, сумленны, гасьцінны да вандроўнікаў, здатны вучыць, ня п'яніца, не звадыяш, не сварлівец, не карысьлівец, а ціхі, згодалюбны, не срэбралюбец, павінен добра кіраваць домам сваім, дзяцей трымаць у паслушэнстве з усёй сумленнасьцю; бо хто ня ўмее кіраваць сваім домам, той ці ж будзе рупіцца пра Царкву Божую? не павінен быць з нованавернутых, каб не заганарыўся і не падупаў асудзе разам з д'яблам. Трэба яму таксама мець добрае сьведчаньне ад чужых, каб унікнуць нараканьняў і цянётаў д'ябальскіх. а рабу Госпада нельга сварыцца, а трэба быць прыязным да ўсіх, навучальным, нязлосным, здольным лагодна настаўляць праціўнікаў, — можа, дасьць ім Бог пакаяньне для спазнаньня праўды, каб яны вызваліліся зь цянётаў д'ябла, які залучыў іх у сваю волю.
Да Ціта
1 2 3
Выбор основного перевода