Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Чацьвёртая Царстваў
Параллельные места
І прайшоў ён зямлю Яфрэмавую і прыйшоў у зямлю Шалішу, але не знайшлі; і прайшлі зямлю Шаалім, і там іх няма; і прайшоў ён зямлю Веньямінавую, і не знайшлі. І сказаў Саўл слузе свайму: вось мы пойдзем, а што мы прынясем таму чалавеку? бо хлеба не засталося ў торбах нашых, і дарунка няма, каб паднесьці чалавеку Божаму; што ў нас? Але Ісус сказаў ім: ня трэба ім ісьці, вы дайце ім есьці. Яны ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзьве рыбіны. Ён сказаў: прынясеце іх Мне сюды. І загадаў народу ўзьлегчы на траву і, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы ў неба, дабраславіў, разламаў і даў хлябы вучням, а вучні — народу. І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў дванаццаць кашоў поўных; а тых, што елі, было каля пяці тысяч чалавек, апроч жанчын і дзяцей. А Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: шкада Мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці; і адпусьціць іх няеўшых не хачу, каб не аслаблі ў дарозе. І кажуць Яму вучні Ягоныя: адкуль нам узяць у пустыні столькі хлябоў, каб накарміць столькі людзей? І кажа ім Ісус: колькі ў вас хлябоў? А яны адказалі: сем, і трошкі рыбак. І загадаў людзям узьлегчы на зямлю. І, узяўшы сем хлябоў і рыбы, узьнёс падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, а вучні — людзям. І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных; А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек, акрамя жанчын і дзяцей. Ён сказаў ім у адказ: вы дайце ім есьці. І сказалі Яму: хіба што нам пайсьці купіць хлеба дынараў на дзьвесьце і даць ім есьці? Але Ён папытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Ідзеце, паглядзеце. Яны, даведаўшыся, сказалі: пяць хлябоў і дзьве рыбіны. Тады загадаў ім пасадзіць усіх гуртамі на зялёнай траве. І паселі радамі па сто і па пяцьдзясят. Ён узяў пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы да неба, дабраславіў і разламаў хлябы і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве рыбіны падзяліў на ўсіх. І елі ўсе і наеліся; і набралі кавалкаў хлеба і рэшты ад рыбін дванаццаць поўных кашоў; а было тых, што елі хлябы, каля пяці тысяч мужчын. Вучні Ягоныя адказвалі Яму: адкуль мог бы хто ўзяць тут у пустыні хлябоў, каб накарміць іх? І спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны адказалі: сем. Тады загадаў людзям узьлегчы на зямлю; і ўзяўшы сем хлябоў і ўзьнёсшы падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, каб яны раздалі; і яны раздалі людзям. Было ў іх і крыху рыбак; дабраславіўшы, Ён загадаў раздаць і іх. І елі і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў. Тых, што елі, было каля чатырох тысяч. І адпусьціў іх.
Чацьвёртая Царстваў
Выбор основного перевода