Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Чацьвёртая Царстваў
Параллельные места
Зь дзяцей тваіх не аддавай на слугаваньне Малоху і не зьневажай імя Бога твайго. Я Гасподзь. Ня ежце з крывёю; не варажэце і не чаруйце. Не зьвяртайцеся да закліначоў мёртвых, і да чарадзеяў не хадзеце, і не даводзьце сябе да апаганьваньня імі. Я Гасподзь, Бог ваш. не павінен быць у цябе той, хто праводзіць сына свайго альбо дачку сваю праз агонь, ні вяшчун, ні варажбіт, ні чарнакніжнік, ні чарадзей, ні змусьнік, які заклінае духаў, ні чараўнік, які апытвае нябожчыкаў; а хадзіў шляхам цароў Ізраільскіх, і нават сына свайго правёў праз агонь, пераймаючы мярзоты народаў, якіх прагнаў Гасподзь ад аблічча сыноў Ізраілевых, і праводзілі сыноў сваіх і дочак сваіх праз агонь, і варажылі, і чаравалі, і аддаліся таму, каб рабіць благое ў вачах Госпада і ўгняўляць Яго. І закліначоў мёртвых, і чараўнікоў, і тэрафімаў, і ідалаў, і ўсе мярзоты, якія паяўляліся ў зямлі Юдэйскай і ў Ерусаліме, зьнішчыў словы закона, напісаныя ў кнізе, якую знайшоў Хэлкія сьвятар у доме Гасподнім.
Чацьвёртая Царстваў
Выбор основного перевода