Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Чацьвёртая Царстваў
Параллельные места
І зрабіў літае зь медзі мора, — ад краю яго да краю яго дзесяць локцяў, — зусім круглае, вышынёю пяць локцяў, і шнурок трыццаць локцяў абымаў яго вакол. Падабенствы гуркоў пад краямі яго акружалі яго па дзесяць на локаць, акружалі мора з усіх бакоў у два рады; падабенствы гуркоў былі вылітыя з адным ліцьцём. Яно стаяла на дванаццаці валах: тры глядзелі на поўнач, тры глядзелі на захад, тры глядзелі на поўдзень і тры глядзелі на ўсход; мора ляжала на іх, і зады іх былі павернутыя ўсярэдзіну пад яго. Таўшчынёю яно было ў далонь, і краі яго, зробленыя падобна да беражкоў чары, былі падобныя на лілею, якая распусьцілася. Яно ўмяшчала дзьве тысячы батаў. І зрабіў ён дзесяць медных падставак; даўжыня кожнай падстаўкі — чатыры локці, шырыня — чатыры локці і тры локці — вышыня. І вось будова падставак: у іх сьцены, сьцены паміж навугольнымі пласьцінамі; І зрабіў дзесяць медных умывальніц: кожная ўмывальніца мясьціла сорак батаў, кожная ўмывальніца была чатыры локці, кожная ўмывальніца стаяла на адной зь дзесяці падставак.
Чацьвёртая Царстваў
Выбор основного перевода