Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Чацьвёртая Царстваў
Параллельные места
І заключыў Ісус з народам запавет у той дзень і даў яму пастановы і закон у Сіхеме. І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраіля да цара ў Хэўрон, і заключыў зь імі цар Давід запавет у Хэўроне прад Госпадам; і памазалі Давіда ў цара над Ізраілем. і лявіты сьпевакі, — усе яны, Асаф, Эман, Ідытун і сыны іхнія і браты іхнія, — апранутыя ў вісон, з кімваламі і псалтырамі і цытрамі стаялі на ўсходнім баку ахвярніка, і зь імі сто дваццаць сьвятароў, якія трубілі трубамі, і былі як адзін трубачы і сьпевакі, якія ў адзін голас хвалілі і славасловілі Госпада, — і калі загрымеў гук трубаў і кімвалаў і музычных інструментаў, і хвалілі Госпада, бо вечная міласьць Яго; тады дом, дом Гасподні, напоўніла воблака, і не маглі сьвятары стаяць на служэньні з прычыны воблака, бо слава Гасподняя напоўніла дом Божы. І заключыў Ёдай запавет паміж сабою і ўсім народам і царом, каб быць народам Гасподнім.
Чацьвёртая Царстваў
Выбор основного перевода