Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Ною было пяцьсот гадоў; і спарадзіў Ной трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта. Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці. Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас. Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма. Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім. Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх. Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан. Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан. Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі; ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам. Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар. З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавот-ір, Калах і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі. Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім, Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым. Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт, Евусэй, Амарэй, Гергесэй, Эвэй, Аркей, Сінэй, Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся, і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы. Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх. Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага. Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам. Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш. Арфаксад спарадзіў (Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра. У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан. Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха, Гадарама, Узала, Дыклу, Авала, Авімаіла, Шэву, Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя. Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй. Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх. Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.
Выбор основного перевода