Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы ім: скажэце сынам Ізраілевым: вось жывёлы, якіх можна вам есьці з усяго быдла на зямлі: усякае быдла, у якога расшчэпленыя капыты і на капытах глыбокі разрэз, і якое жуе жуйку, ежце; толькі гэтых ня ежце з тых, што жуюць жуйку і маюць расшчэпленыя капыты: вярблюда, бо ён жуе жуйку, але капыты ў яго не расшчэпленыя, нячысты ён вам; і тушканчыка, бо ён жуе жуйку, але капыты ў яго не расшчэпленыя, нячысты ён вам; і зайца, бо ён жуе жуйку, але капыты ў яго не расшчэпленыя, нячысты ён вам; і сьвіньні, бо капыты ў яе расшчэпленыя і на капытах разрэз глыбокі, але яна ня жуе жуйкі, нячыстая яна вам; мяса іх ня ежце і да трупаў іх не дакранайцеся, нячыстыя яны вам. З усіх жывёлаў, якія ў вадзе, ежце гэтых: у якіх ёсьць перэе і луска ў вадзе, ці ў морах, ці ў рэках, тых ежце; а ўсе тыя, у якіх няма перэя і лускі, ці ў морах, ці ў рэках, з усіх, што плаваюць у водах і з усяго, што жыве ў водах, паганыя вам; яны павінны быць паганыя вам: мяса іх ня ежце і трупамі іх грэбуйце; усе жывёлы, у якіх няма перэя і лускі ў вадзе, паганыя вам. А з птушак грэбуйце гэтымі: арлом, грыфам і марскім арлом, шуляком і сокалам з пародаю ягонай, любым груганом з пародай ягонай, страўсам, савою, чайкай і каршуном з пародаю ягонай, пугачом, рыбаловам і ібісам, лебедзем, пеліканам і сычом, чапляй, сойкай зь яе пародаю, удодам і кажаном; усе жывёлы паўзуны, крылатыя, якія ходзяць на чатырох нагах, паганыя вам; з усіх паўзуноў, крылатых, якія ходзяць на чатырох нагах, тых толькі ежце, у якіх ёсьць галені вышэй ног, каб скакаць імі па зямлі: гэтых ежце зь іх: шаранчу зь яе пародаю, казельчыкаў зь іх пародаю, хрушчоў з пародаю іхняю; любыя іншыя паўзуны, крылатае, у якога чатыры нагі, паганае вам; ад іх вы будзеце нячыстыя: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара; і кожны, хто возьме труп іхні, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара. Усякае быдла, у якога капыты расшчэпленыя, але няма глыбокага разрэзу, і якое ня жуе жуйкі, нячыстае вам: кожны, хто дакранаецца да яго, будзе нячысты: з усіх зьвяроў чатырногаў тыя, якія ходзяць на лапах, нячыстыя вам: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара; хто возьме труп іх, той павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара: нячыстыя яны вам. Вось, што нячыстае вам з жывёлаў, што поўзаюць па зямлі: крот, мыш, яшчарка зь яе пародаю, тхор, хамелеон, ласка, сьлімак і жаба, — гэтыя нячыстыя вам з усіх паўзуноў: кожны, хто дакранецца да іх мёртвых, нячысты будзе да вечара. Яны павінны вучыць народ Мой адрозьніваць сьвяшчэннае ад несьвяшчэннага і тлумачыць ім, што нячыста і што чыста.
Выбор основного перевода