Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Другое жэрабя выпала Сымону, племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх: і быў надзел іхні сярод надзелу сыноў Юдавых. Ад дзялянкі сыноў Юдавых выдзелены надзел племю сыноў Сымонавых. Як што дзялянка сыноў Юдавых была надта вялікая для іх, дык сыны Сымонавыя і атрымалі надзел сярод іхняга надзелу. Правадыры пакаленьняў лявіцкіх прыйшлі да Элеазара сьвятара і да Ісуса, сына Нава, і да правадыроў пакаленьняў сыноў Ізраілевых, і казалі ім у Сіломе, у зямлі Ханаанскай, і сказалі: Гасподзь загадаў праз Майсея даць нам гарады на жыхарства і прадмесьці іх пад быдла наша. І далі сыны Ізраілевыя лявітам з надзелаў сваіх, паводле загаду Гасподняга, гэтыя гарады з прадмесьцямі іх. Выпала жэрабя плямёнам Каатавым; і дасталася па жэрабі сынам Аарона сьвятара, лявітам, ад племя Юдавага і ад племя Сымонавага і ад племя Веньямінавага трынаццаць гарадоў; а астатнім сынам Каата ад родаў племя Яфрэмавага і ад племя Данавага і ад палавіны племя Манасіінага паводле жэрабя дзесяць гарадоў; сынам Гірсонавым — ад родаў племя Ісахаравага і ад племя Асіравага і ад племя Нэфталімавага і ад палавіны племя Манасіінага ў Васане па жэрабі трынаццаць гадоў; сынам Мэрарыным, паводле іх родаў, ад племя Рувімавага, ад племя Гадавага і ад племя Завулонавага — дванаццаць гарадоў. І аддалі сыны Ізраілевыя лявітам гэтыя гарады з прадмесьцямі іх, як загадаў Гасподзь праз Майсея, паводле жэрабя. Ад племя сыноў Юдавых і ад племя сыноў Сымонавых далі гарады, якія названы паводле імя: сынам Аарона, з родаў Каатавых, з сыноў Лявіі, далі Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон, на гары Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго; а поле гэтага горада і сёлы яго аддалі ва ўласнасьць Халеву, сыну Ефаніінаму. І вось сынам Аарона сьвятара далі горад сховішча забойцаў, Хэўрон і прадмесьці яго, Ліўну і прадмесьці яе, Іятыр і прадмесьці яго, Эштэмо і прадмесьці яго, Халон і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго, Аін і прадмесьці яго, Юту і прадмесьці яе, Бэт-Шэшэм і прадмесьці яго: дзевяць гарадоў ад двух плямёнаў гэтых; а ад племя Веньямінавага: Гаваон і прадмесьці яго, Геву і прадмесьці яе, Анатот і прадмесьці яго, Алмон і прадмесьці яго: чатыры гарады. Усіх гарадоў сынам Ааронавым, сьвятарам, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх. І родам сыноў Каатавых, лявітаў, астатнім з сыноў Каатавых, паводле жэрабя іхняга, дасталіся гарады ад племя Яфрэмавага; далі ім горад сховішча забойцаў, Сіхем і прадмесьці яго, на гары Яфрэмавай, Газэр і прадмесьці яго; Кіўцаім і прадмесьці яго, Бэт-Арон і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Данавага: Элтэке і прадмесьці яго, Гівэтон і прадмесьці яго, Аялон і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад палавіны племя Манасіінага: Фаанах і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: два гарады. Усіх гарадоў з прадмесьцямі іх пастатнім родам сыноў Каатавых дзесяць. А сынам Гірсонавым, з родаў лявіцкіх: ад палавіны племя Манасіінага горад сховішча забойцам, Галан у Васане і прадмесьці яго, і Бээштэру і прадмесьці яе: два гарады; ад племя Ісахаравага: Кішыён і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго, Ярмут і прадмесьці яго, Эн-Ганім і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Асіравага: Мішал і прадмесьці яго, Аўдон і прадмесьці яго, Хэлкат і прадмесьці яго, Рэхаў і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Нэфталімавага горад сховішча забойцам, Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, Хамот-Дор і прадмесьці яго, Картан і прадмесьці яго: тры гарады. Усіх гарадоў сынам Гірсонавым, паводле родаў іхніх, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх. Родам сыноў Мэрарыных, астатнім лявітам: ад племя Завулонавага Ёкнэам і прадмесьці яго, Карту і прадмесьці яе, Дымну і прадмесьці яе, Нагалал і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Рувімавага Бэцэр і прадмесьці яго, Яаца і прадмесьці яе, Кедэмот і прадмесьці яго, Мэфаат і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Гадавага: гарады сховішчы забойцаў — Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго, Маханаім і прадмесьці яго, Эсэвон і прадмесьці яго, Язэр і прадмесьці яго: усіх гарадоў чатыры, Усіх гарадоў сынам Мэрарыным паводле родаў іхніх, астатнім родам лявіцкім, паводле жэрабя дасталася дванаццаць гарадоў. Усіх гарадоў лявіцкіх сярод валоданьняў сыноў Ізраілевых было сорак восем гарадоў з прадмесьцямі іх. Пры гарадах гэтых былі каля кожнага горада прадмесьці вакол яго: так было пры ўсіх гарадах гэтых. у Бэт-Маркавоце, у Хацарсусіме, у Бэт-Бірэі і ў Шаарыме. Вось гарады іхнія да валадараньня Давідавага, Гэтыя памянёныя былі князямі плямёнаў сваіх, і дом бацькоў іх разьдзяліўся на многія галіны. Яны даходзілі да Герары і да ўсходняга боку даліны, каб знайсьці пашы статкам сваім; і знайшлі пашы сакавітыя і добрыя і зямлю абшырную, спакойную і бясьпечную, бо да іх жыло там толькі нямнога Хаміцян. І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім. А зь іх, з сыноў Сімяонавых, пайшлі да гары Сэір пяцьсот чалавек: Фэлатыя, Нэарыя, Рэфая і Узііл, сыны Ішыя, былі на чале іх; і пабілі ацалелую там рэшту Амалікіцян, і жывуць там да сёньня.
Выбор основного перевода