Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Яна схапіла яго, цалавала яго і бяз сораму ў твары сказала яму: «Мірная ахвяра ў мяне: сёньня я выканала абяцаньні мае; таму і выйшла насустрач табе, каб знайсьці цябе, і — знайшла цябе. Кілімамі ўслала я пасьцель маю, палатном каляровым Егіпецкім; спальню маю ўпахошчыла сьмірнаю, альясам і карынкаю. Зайдзі, будзем упівацца пяшчотамі да раніцы, каханьнем нацешымся; бо мужа дома няма; ён выправіўся ў далёкую дарогу; кашалёк срэбра ўзяў з сабою; дамоў вернецца да дня поўні месяца». Мноствам ласкавых слоў яна яго звабіла, мяккасьцю вуснаў сваіх авалодала ім. Ён адразу пайшоў за ёю, як вол ідзе ў разьніцу, як алень на стралу, пакуль страла не праніжа вантробы ягонай; як птушка кідаецца ў сіло, і ня ведае, што яно — пагібель яе. Дык вось, дзеці, паслухайце мяне і зразумейце словы вуснаў маіх. Хай ня збочвае сэрца тваё на шляхі яе, ня блукай сьцежкамі яе;
Выбор основного перевода