Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Гэтыя — цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней чым зацараваў цар над сынамі Ізраілевымі: Бэла, сын Вэора, і імя горада ягонага — Дынгава; і памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёван, сын Зэраха, з Васоры. І памёр Ёван, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцян. І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які пабіў Мадыяніцян на полі Маава; імя горада ягонага Авів. І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі. І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл, з Рэхавота, што каля ракі. І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора. І памёр Баал-Ханан, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада ягонага Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавэель, дачка Матрэда, дачка Мэзагава.
Выбор основного перевода