Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Таму крыніца тая называецца: Бэер-Лахай-Роі. Яна паміж Кадэсам і Барэдам. і бачылі Бога Ізраілевага; і пад нагамі ў Яго нешта падобнае на твор з чыстага сапфіру і, як самое неба, яснае. І Ён не прасьцёр рукі Сваёй на выбраных з сыноў Ізраілевых: яны бачылі Бога, і елі і пілі. І потым сказаў Ён: аблічча Майго табе нельга ўбачыць, бо чалавек ня можа ўбачыць Мяне і застацца жывым. вусны ў вусны гавару Я зь ім, і яўна, а не ва ўявах, і вобраз Госпада бачыць ён; як жа не пабаяліся вы дакараць раба Майго Майсея? І ўбачыў Гедэон, што гэта анёл Гасподні, і сказаў Гедэон: гора мне, Уладыка Госпадзе! бо я бачыў анёла Гасподняга твар у твар. І сказаў Маной жонцы сваёй: мабыць, мы памрэм, бо бачылі мы Бога. І сказаў я: гора мне! загінуў я! бо я чалавек зь нячыстымі вуснамі, і жыву сярод люду таксама зь нячыстымі вуснамі, — і вочы мае бачылі Цара, Госпада Саваофа.
Выбор основного перевода