Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Таму я дрыжу прад абліччам Ягоным; разважаю — і баюся Яго. Давідава. Слаўлю Цябе ўсім сэрцам маім, перад багамі сьпяваю Табе, што пачуў Ты ўсе словы вуснаў маіх; кланяюся перад сьвятым храмам Тваім, і слаўлю імя Тваё за ласку Тваю і за праўду Тваю; бо Ты праславіў слова Тваё вышэй за ўсякае найменьне Тваё. У дзень, калі я паклікаў, Ты пачуў мяне; усяліў у душу маю бадзёрасьць. Праславяць Цябе, Госпадзе, усе цары зямныя, калі пачуюць словы вуснаў Тваіх і апяюць шляхі Гасподнія, бо вялікая слава Гасподняя. Высокі Гасподзь: і пакорнага бачыць, і гардзея здалёк пазнае. Калі я пайду сярод нягодаў, Ты ажывіш мяне, на ятру ворагаў маіх пашлеш руку Тваю і ўратуе мяне правіца Твая. Гасподзь зробіць за мяне! Ласка Твая, Госпадзе, вечная; дзеяў рук Тваіх не пакідай. Хіба Я — Бог толькі зьблізку, кажа Гасподзь, а ня Бог здалёку? Ці можа чалавек схавацца ў патайнае месца, дзе Я ня бачыў бы яго? кажа Гасподзь. Ці ж не напаўняю Я неба і зямлю? кажа Гасподзь.
Выбор основного перевода