Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Параллельные места
Яны будуць пасаромленыя за дубровы, якіх вы так прагнулі, і брыдка ім будзе за сады, якія вам так панадныя. Ты будзеш веяць іх, і вецер разьнясе іх, і віхура разьвее іх; а ты зарадуешся ў Госпадзе, будзеш хваліцца Сьвятым Ізраілевым. Калі ты будзеш галасіць, ці ўратуе цябе зборня твая? — усіх іх зьнясе вецер, разьнясе подых; і хто спадзяецца на Мяне, той успадкуе зямлю, і будзе валодаць сьвятою гарою Маёю. З маладосьці нашай гэта гідота пажырала набытак бацькоў нашых, авечак іхніх і валоў іхніх, сыноў іхніх і дачок іхніх. У той час сказана будзе народу гэтаму і Ерусаліму: пякучы вецер ляціць з вышыняў пустэльных на дарогу дачкі народа Майго, ня дзеля веяньня і ня дзеля ачышчэньня: Яфрэм пасьвіць вецер і ганяецца за ўсходнім ветрам, кожны дзень памнажае ілжу і спусташэньні; заключаюць яны саюз з Асурам, і ў Егіпет вывозіцца алей. Хоць Яфрэм пладавіты паміж братамі, але прыйдзе ўсходні вецер, падымецца вецер Гасподні з пустыні, — і высахне крыніца яго: ён спустошыць скарбніцу ўсіх каштоўных сасудаў.
Выбор основного перевода