Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Параллельные места
Але сіла фараона будзе вам сорамам, і прытулак пад ценем Егіпта — ганьбаю; Але яны не паслухаліся і ня прыхілілі вуха свайго, і жылі паводле намовы і ўпартасьці ліхога сэрца свайго, і сталі да Мяне плячыма, а ня тварам. Чым болей яны памнажаюцца, тым болей грэшаць супроць Мяне; славу іхнюю абярну ў няславу. І ўбачыў Яфрэм хваробу сваю і Юда — сваю рану, і пайшоў Яфрэм да Асура і паслаў да цара Ярэва; але ён ня можа ацаліць вас, і ня вылечыць вас ад раны. Ня вернецца ён у Егіпет; але Асур — ён будзе царом яго, бо яны не схацелі зьвярнуцца да Мяне. І ўпадзе меч на гарады яго — і зьнішчыць замкі ягоныя і зжарэ іх за намыслы іхнія. Народ Мой закасьцянеў у адпадзеньні ад Мяне, хоць і заклікаюць яго да вышэйшага, ён не ўзвышаецца аднадушна.
Выбор основного перевода