Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Параллельные места
І скажы ім: вось агнявая ахвяра, якую вы павінны прыносіць Госпаду: два ягняці-адналеткі без пахібы на дзень, на цэласпаленьне пастаяннае; адно ягня прынось раніцай, а другое ягня прынось увечары; А як міне тры гады, аддзяляй усе дзесяціны створанага табою ў той год і кладзі ў селішчах тваіх; А вы, доме Ізраілеў, — так кажа Гасподзь Бог, — ідзеце кожны да сваіх ідалаў і служэце ім, калі Мяне ня слухаецеся, але не апаганьвайце болей сьвятога імя Майго дарункамі вашымі і ідаламі вашымі, Калі ты, Ізраіле, блудадзейнічаеш, дык хай бы не грашыў Юда; і не хадзеце ў Галгал і ня ўзыходзьце ў Бэт-Авэн і не бажэцеся: жывы Гасподзь! Бо ў той дзень, калі Я спаганю зь Ізраіля за злачынствы ягоныя, спаганю і за ахвярнікі ў Вэтылі, — адцятыя будуць рогі алтара і ўпадуць на зямлю. Ня шукайце Вэтыля і не хадзеце ў Галгал і ў Вірсавію не вандруйце, бо Галгал увесь пойдзе ў палон і Вэтыль абернецца ў нішто.
Выбор основного перевода