Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Параллельные места
І малодшая таксама нарадзіла сына і дала яму імя Бэн-Амі. Ён бацька Аманіцянаў дагэтуль. І пабіў Менаім Тыпсах і ўсіх, што былі ў ім і ў межах яго, ад Тырцы, за тое, што горад не адчыніў брамы, і разьбіў яго: і ўсіх цяжарных жанчын у ім парубаў. Пра сыноў Амонавых так кажа Гасподзь: хіба ж няма сыноў у Ізраіля? хіба няма ў яго спадкаемцы? Чаму ж Малхом завалодаў Гадам, і народ яго жыве ў гарадах ягоных? Таму вось, настаюць дні, кажа Гасподзь, калі ў Раве сыноў Амонавых будзе чуцен крык бітвы, і зробіцца яна грудай руінаў, і гарады яе будуць спалены агнём, і авалодае Ізраіль тымі, якія валодалі ім, кажа Гасподзь. Галасі, Эсэвоне, бо спустошаны Гай; крычэце, дочкі Равы, аперажэцеся вярэтаю, плачце і бадзяйцеся па гарадах, бо Малхом пойдзе ў палон разам са сьвятарамі і князямі сваімі. Што хвалішся далінамі? Пацячэ даліна твая крывёю, вераломная дачка, што спадзяешся на скарбы свае, і кажаш: «хто прыйдзе да мяне?» Вось, Я навяду на цябе жах з усіх навакольляў тваіх, кажа Гасподзь Бог Саваоф: разьбяжэцеся, хто куды, і ніхто не зьбярэ тых, што паразьбягаліся. Але пасьля таго Я вярну палон сыноў Амонавых, кажа Гасподзь. сыне чалавечы! павярні аблічча тваё да сыноў Амонавых і вымаві на іх прароцтва, і скажы сынам Амонавым: слухайце слова Госпада Бога: за тое, што ты пра сьвятыню Маю гаворыш: ага! ага! бо яно паганьбена, — і пра зямлю Ізраілевую, бо яна спустошана, і пра дом Юдаў, бо яны пайшлі ў палон, за тое вось, Я аддам цябе ў спадчыну сынам усходу, і паставяць у цябе кашары свае, і паставяць у цябе намёты свае, і будуць есьці плады твае і піць малако тваё. Я зраблю Раву стойлам вярблюдам, і сыноў Амонавых — пастухамі авечак, і ўведаеце, што Я — Гасподзь. Бо так кажа Гасподзь Бог: за тое, што ты пляскаў у далоні і тупаў нагою, і з усёю пагардаю да зямлі Ізраілевай душэўна радаваўся, за тое вось, Я працягну руку Маю на цябе і аддам цябе на рабунак народам, і вынішчу цябе зь ліку народаў і згладжу цябе зь ліку земляў; зламаю цябе, і ўведаеш, што Я — Гасподзь. Чуў Я паганьбеньне Маава і лаянку сыноў Амонавых, як яны зьдзекаваліся з Майго народу і велічаліся на межах ягоных. Таму, жыву Я! кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: Мааў будзе, як Садома, і сыны Амона будуць, як Гамора, здабыткам крапівы, салянаю калдобінаю, пусткаю навекі; рэшта народу Майго возьме іх здабычаю, і ацалелыя зь людзей Маіх атрымаюць іх у спадчыну.
Выбор основного перевода