Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Ён перасоўвае горы, і не пазнаюць іх: Ён ператварае іх у гневе Сваім; зрушвае зямлю зь месца яе, і слупы яе дрыжаць: І сатлее ўсё нябеснае воінства: і нябёсы згорнуцца, як сувой кніжны; і ўсё воінства іхняе ўпадзе, як ападае лісьце зь вінаграднай лазы, і як завялае лісьце — са смакоўніцы. Праўда, дарма спадзяваліся мы на пагоркі і на мноства гор; праўда, у Госпадзе Богу нашым — выратаваньне Ізраіля! Гляджу на горы — і вось, яны дрыжаць, і ўсе пагоркі хістаюцца. І счэзла кожная выспа, і гор ня стала; І ўгледзеў я вялікі белы трон і Таго, Хто сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцякала неба і зямля, і не знайшлося ім месца.
Выбор основного перевода