Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Але я ведаю, Заступнік мой жывы і стане пасьля мяне над зямлёю. І пасьля таго як мая скура будзе разбурана, Нагадваю вам, браты, Дабравесьце, якое я зьвеставаў вам, якое вы і прынялі, у якім і ўмацаваліся, якім і ратуецеся, калі настаўленьне памятаеце так, як я зьвеставаў вам, калі толькі ня марна ўверавалі. Бо я найперш перадаў вам, што і сам прыняў, гэта значыцца, што Хрыстос памёр за грахі нашыя, паводле Пісаньня, і што ён пахаваны быў і што ўваскрэс на трэйці дзень, паводле Пісаньня, і што зьявіўся Кіфу, потым дванаццаці; потым зьявіўся больш чым пяці сотням братоў у адзін час, зь якіх большая частка дагэтуль жывуць, а некаторыя і спачылі; потым зьявіўся Якаву, таксама ўсім апосталам; а пасьля ўсіх зьявіўся і мне, як нейкаму вылюдку. Бо я найменшы з апосталаў, і ня варты называцца апосталам, бо гнаў Царкву Божую. Але зь мілаты Божае я ёсьць тое, што ёсьць; і мілата Ягоная ўва мне ня была марная, але я болей за іх усіх папрацаваў; ня я, зрэшты, а мілата Божая, якая са мною. І вось, ці то я, ці яны, мы так прапаведуем, і вы так уверавалі. Калі пра Хрыста прапаведуецца, што Ён паўстаў зь мёртвых, дык як некаторыя з вас кажуць, быццам няма ўваскрэсеньня зь мёртвых? Калі няма ўваскрэсеньня зь мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрэс; а калі Хрыстос не ўваскрэс, дык і пропаведзь нашая марная, марная і вера ваша. Пры гэтым мы сталіся б тады і непраўдзівымі сьведкамі пра Бога, бо сьведчылі б пра Бога, што Ён уваскрэсіў Хрыста, Якога Ён не ўваскрэшваў, калі, гэта значыцца, мёртвыя не ўваскрасаюць; бо, калі мёртвыя не ўваскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрэс; а калі Хрыстос не ўваскрэс, дык вера ваша марная; вы яшчэ ў грахах вашых; таму і памерлыя ў Хрысьце загінулі. І калі мы ў гэтым толькі жыцьці спадзяёмся на Хрыста, дык мы самыя няшчасныя з усіх людзей. Але Хрыстос уваскрэс зь мёртвых, першынец з памерлых. Бо як сьмерць праз чалавека, так праз чалавека і ўваскрэсеньне зь мёртвых. Як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысьце ўсе ажывуць. кожны ў сваім парадку; першынец Хрыстос, потым Хрыстовыя, у прышэсьце Ягонае. А потым канец, калі Ён перадасьць Царства Богу і Айцу, калі скасуе ўсякае начальства і ўсякую ўладу і сілу; бо Яму належыць валадарыць, пакуль «пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі Свае», а як апошні вораг зьнішчыцца — сьмерць, бо «ўсё пакарыў пад ногі Ягоныя»; калі ж сказана, што Яму ўсё падначалена, дык ясна, што акрамя Таго, Які пакарыў Яму ўсё. Калі ж усё ўпакорыць Яму, тады і сам Сын скарыцца Таму, Хто скарыў ўсё Яму, хай будзе Бог усё ва ўсім. Інакш, што робяць тыя, якія прымаюць хрышчэньне для мёртвых? Калі мёртвыя наогул не ўваскрасаюць, дык навошта і прымаюць хрышчэньне для мёртвых? Навошта ж і мы ўвесь час падупадаем небясьпецы? Я кожны дзень паміраю; прысягаю ў гэтым пахвалою вашаю, браты, якую я маю ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. Разважыўшы па-людзку, калі я змагаўся са зьвярамі ў Эфэсе, якая мне карысьць, калі мёртвыя не ўваскрасаюць? Будзем есьці і піць, бо заўтра памрэм. Не давайцеся ў зман; дрэнныя суполькі псуюць добрыя норавы. Працьверазецеся, як трэба, і не грашэце; бо на сорам вам кажу — некаторыя з вас ня ведаюць Бога. Але скажа хто-небудзь: як уваскрэснуць мёртвыя? і ў якім целе яны прыйдуць? Неразумны! тое, што ты сееш, не ажыве, калі не памрэ; і калі ты сееш, дык сееш ня цела будучае, а голае зерне, якое будзе, пшанічнае або іншае якое; але Бог дае яму цела як хоча, і кожнаму семені сваё цела. Ня ўсякая плоць, але інакшая плоць у людзей, інакшая плоць у жывёлін, інакшая ў рыб, інакшая ў птушак. Ёсьць целы нябесныя і целы зямныя: але інакшая слава ў нябесных, інакшая ў зямных; інакшая слава ў сонца, інакшая слава ў месяца, інакшая ў зорак; і зорка ад зоркі розьніцца славаю. Так і пры ўваскрэсеньні мёртвых; сеецца ў тленьні, паўстае ў нятленьні; сеецца ў няславе, паўстае ў славе; сеецца ў немачы, паўстае ў сіле; сеецца цела душэўнае, паўстае цела духоўнае. Ёсьць цела душэўнае, ёсьць цела і духоўнае. Так і напісана: «першы чалавек Адам стаўся душою жывою»; а апошні Адам ёсьць дух жыватворчы. Але ня духоўнае раней, а душэўнае, потым духоўнае. Першы чалавек — зь зямлі, і зямны; другі чалавек — Гасподзь — зь неба. Які зь зямлі, такія зямныя; і які нябесны, такія і нябесныя; і як мы насілі вобраз зямнога, так будзем насіць і вобраз нябеснага. Але тое скажу вам, браты, што плоць і кроў ня могуць успадкаваць Царства Божага, і тленьне ня спадкуе нятленьня. Я кажу вам тайну, ня ўсе мы памрэм, але ўсе пераменімся; раптам, у імгненьне вока, пры апошняй трубе; бо затрубіць, і мёртвыя ўваскрэснуць нятленьнымі, а мы пераменімся; бо Сам Гасподзь пры абвяшчэньні, пры голасе арханёла і трубе Божай, сыдзе зь неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць раней;
Выбор основного перевода