Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго, запалілася сэрца маё ўва мне; у думках маіх загарэўся вагонь; я пачаў гаварыць языком маім; Пахвальная песьня Давідава. Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага; Псальма Давіда, калі ўладжвалася зямля ягоная. Валадарыць Гасподзь: хай радуецца зямля; хай весяляцца шматлікія выспы. Вызвалі мяне, Госпадзе, ад ворагаў маіх; да Цябе прыбягаю. Алілуя. Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях. Сьпявайце Госпаду новую песьню, хвалу Яму ад краёў зямлі, вы, хто плавае па моры, і ўсе, хто напаўняе яго, выспы і хто жыве на іх. і сьпяваюць новую песьню, кажучы: Ты варты ўзяць кнігу і зьняць зь яе пячаткі; бо Ты быў заколаты, і Крывёю Сваёю Ты адкупіў нас Богу з кожнага калена і роду, і народу і племені, І я чуў лік запячатаных: запячатаных было сто сорак чатыры тысячы з усіх каленаў сыноў Ізраілевых. І глянуў я, і вось, Ягня стаіць на гары Сыёне, і зь Ім сто сорак чатыры тысячы, у якіх імя Айца Ягонага напісана на лобе.
Выбор основного перевода