Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3
Параллельные места
дабраславеньнямі бацькі твайго, якія перавышаюць дабраславеньні гор старадаўніх і даброты пагоркаў вечных; хай будуць яны на галаве ў Язэпа і на цемені выбранага спаміж братоў сваіх. І спынілася сонца, і месяц стаяў, пакуль народ помсьціў ворагам сваім. Ці ж ня гэта напісана ў кнізе Справядлівага: стаяла сонца сярод неба і не сьпяшалася на захад амаль цэлы дзень? ахавай мяне, як вока; у цяні Тваіх крылаў аслані мяне Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне. Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе. Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна, ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе; Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная. Хто — як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях, прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю; Паўстань, паўстань, апраніся ў моц, сіла Гасподняя! Паўстань, як у дні старадаўнія, у роды старажытныя! Ці ж ня ты зваліла Раава, пабіла кракадзіла? Горы скрануцца і пагоркі пахіснуцца, — а літасьць Мая не адступіць ад цябе, і запавет міру Майго не пахісьнецца, кажа Гасподзь, Які спагадае табе. і горы растануць пад Ім, даліны распадуцца, як воск ад агню, як воды, што льюцца з урвішча. І ты, Віфляеме — Эфрата, ці ж малы ты сярод тысячаў Юдавых? зь цябе пойдзе Мне Той, Які павінен быць Валадаром у Ізраілі, і Якога паходжаньне з пачатку, ад дзён вечных.
1 2 3
Выбор основного перевода