Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Абакум
1 2 3
Параллельные места
Ён цьвярдыня; дасканалыя дзеі Ягоныя, і ўсе шляхі Яго праведныя; Бог правільны і няма няпраўды ў Ім; Ён праведны і ісьціны; прыстанішча тваё Бог спрадвечны, і ты пад мышцамі вечнымі; Ён прагоніць ворагаў ад аблічча твайго і скажа: зьнішчай! бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць. Пра ласкі Твае, Госпадзе, буду сьпяваць вечна, з роду ў род абвяшчаць праўду Тваю вуснамі маімі, Дабро ёсьць — славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні, О, Асур, жазло гневу Майго! і біч у руцэ ў яго — Маё абурэньне! Я пашлю яго супроць народу бязбожнага і супроць народу гневу Майго, загадаю яму — абабраць рабункам і ўзяць здабычу, і таптаць яго, як бруд на вуліцах. Але ён ня так падумае, і ня так намысьліць сэрца ягонае: у яго будзе на сэрцы — спустошыць і вынішчыць нямала народаў. Карай мяне, Госпадзе, але па праўдзе, ня ў гневе тваім, каб ня прынізіць мяне, Ня бойся, рабе Мой Якаў, кажа Гасподзь: бо Я з табою; Я зьнішчу ўсе народы, да Якіх Я выгнаў цябе, а цябе ня вынішчу; а толькі пакараю цябе ў меры; непакараным жа не пакіну цябе. Бо Я — Гасподзь, Я не мяняюся; і тады вы, сыны Якава, ня зьнішчыліся.
Абакум
1 2 3
Выбор основного перевода